26 лютага на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г. Ашмяны” адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Выкарыстанне інавацыйных форм і метадаў інтэнсіфікацыі навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры як інструментаў фарміравання функцыянальнай адукаванасці”. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі пытанні ўдасканалення кампетэнцый настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па выкарыстанні эфектыўных форм, метадаў і прыёмаў фарміравання і развіцця функцыянальнай адукаванасці вучняў.
Добавить комментарий